26.04.2013 - Сайт пераехаў. Рады вітаць Вас на новым адрасе arkushy.by!


Кузменка З. Пакуль жыву, спадзяюся... - Мн.: Галіяфы, 20127.02.2013 - У кнігарнях з'явіўся мой паэтычны зборнік "Пакуль жыву, спадзяюся...". Кніжка выйшла ў выдавецтве "Галіяфы" накладам у 100 асобнікаў і змяшчае творы, напісаныя на працягу 1999-2011 гг. Вокладка аздобленая карцінай "Насустрач лёсу" вядомага беларускага мастака Аляксея Марачкіна. Водгукі на зборнік можна пакідаць на сайце ці дасылаць на маю электронную паштовую скрынку.
Анонс выхаду зборніка >>>


1.08.2012 - Вось, нарэшце, і выйшлі ў сеціва абноўленыя ў выніку шматмесячнай працы"Сьвіслацкія аркушы". Спадзяюся, што гэткі дызайн будзе вам, шаноўныя наведнікі, даспадобы. Падчас рэканструкцыі я імкнуўся найперш захаваць твар сайта і адначасна зрабіць яго больш сучасным, універсальным, незалежным ад таго, якім маніторам і якой праграмай для прагляду карыстаецца чытач.

На сайце па-ранейшаму можна пазнаёміцца з маімі творамі.

Па-ранейшаму будзе развівацца і дапаўняцца праект "Сьвіслацкія аркушы – Кастусь Каліноўскі", прысвечаны кіраўніку нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. на беларуска-літоўскіх землях. Адкрыццё ягонае было прымеркаванае яшчэ да 140-х угодкаў інсурэкцыі. І за амаль 10 год у яго межах з дапамогаю неабыякавых людзей удалося сабраць вялікую колькасць цікавых матэрыялаў як пра само паўстанне, так і пра яго самаадданага кіраўніка. Маю спадзяванне, што ўсе планы адносна гэтага праекту будуць рэалізаваныя. Балазе, ужо набліжаюцца 150-я гадавіна паўстання, а 2013 год абвешчаны беларускай грамадзянскай супольнасцю годам Кастуся Каліноўскага.

Нягледзячы на тое, што ўсё некалькі разоў правяралася і пераправяралася, у першыя часы на абноўленым сайце вамі, мажліва, будуць заўважаныя нейкія недахопы кшталту непрацоўных (недакладных) спасылак ці нечага падобнага. У такіх выпадках неадкладна лістуйце на маю электронную паштовую скрынку. Будзьма выпраўляць.

Завітвайце. Глядзіце. Чытайце. Пішыце лісты з водгукамі, меркаваннямі, заўвагамі, прапановамі... Веру, што кожны з вас знойдзе тут для сябе нешта цікавае.